На 81-м годзе жыцця памёр біскуп Казімір Велікаселец, найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

На 81-м годзе жыцця адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў нядзелю 8 лютага на 81-м годзе зямнога жыцця, 42-м годзе святарства, 27-м годзе біскупскага служэння адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі.