Дзень 26. Рэвалюцыйная сіла пяшчотнай любові “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі…” (Лк. 2, 7) Пры больш глыбокім разуменні нас не можа не здзівіць, што ў такім кароткім і лаканічным апісанні Нараджэння Хрыстовага евангеліст Лука выразна згадвае той факт, што Прачыстая Дзева «спавіла і паклала ў яслі» Нованароджанае Дзіця. Аб […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
10 снежня 1948 г. ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якую падтрымлівае Царква
10 снежня 1948 г. Генеральнай Асамблеяй ААН пасля жахаў ІІ сусветнай вайны, дзе “ігнараванне і знявага да правоў чалавека прывялі да варварскіх дзеянняў, якія выклікаюць жах”, была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Царква прыняла яе з павагай, паколькі яна адлюстроўвае “аснову свабоды, справядлівасці і міру ў свеце” праз прызнанне ўнутранай каштоўнасці і роўных, неад’емных правоў […]
Нараджэнне Першароднага Ісуса і яго значэнне ў хрысціянскай тэалогіі
Дзень 25. Нараджэнне і з’яўленне Першароднага ў нас і праз нас у свеце «І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе». (Лк. 2, 7) Перш за ўсё разгледзім паняцце «першародны», якім евангеліст Лука назваў Ісуса пры нараджэнні. Гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў Святым Пісанні ў розных […]
9 снежня католікі візантыйскага абраду святкуюць Зачацце Найсвятой Багародзіцы святой Ганнай
9 снежня католікі візантыйскага абраду святкуюць Зачацце Найсвятой Багародзіцы святой Ганнай. Звесткі пра Зачацце Багародзіцы Царква чэрпае з апакрыфічнага Евангелля Якуба, напісанага ў ІІ ст. З гэтага апокрыфа даведваемся, што бацькі Багародзіцы – Якім і Ганна — доўгі час былі бяздзетнымі, што лічылася ганьбай сярод народа. Бо паводле пераканання кожны праведны чалавек павінен быў даць […]
У часы Паўла І грэка-каталіцкі святар Марцін Рэцкі адкрыта перайшоў на рымска-каталіцкі абрад
У часы царавання Паўла І (1796-1801) назіраўся цікавы працэс: самавольны пераход грэка-каталіцкіх святароў разам з парафіямі на лацінскі абрад. Рабілася гэта неафіцыйна, і ўніяцкае кіраўніцтва было вымушана шукаць такіх “лацінізатаў” і пазбаўляць іх парафій. Невядома, наколькі дбайна праводзіліся пошукі, бо некаторыя цэрквы з парафіямі так і засталіся касцёламі (Акалова, Завішына, Хатаевічы і інш.) Упершыню мне […]
Незвычайная прастата дзеяння Бога ў гісторыі: нараджэнне Сына Божага паводле Луки
Дзень 24. Незвычайная прастата дзеяння Бога ў гісторыі “І сталася, калі там былі, прыйшоў час нарадзіць Ёй. І нарадзіла Сына Свайго першароднага, і спавіла Яго ў пялёнкі, і паклала Яго ў яслі, бо не было для іх месца ў заездзе.” (Лк. 2, 6-7) Уражальна і незвычайна проста апісвае евангеліст Лука эпахальную падзею, якая назаўсёды змяніла […]
У Венецыі прайшла экуменічная малітоўная сустрэча да 60-й гадавіны скасавання адлучэнняў 1054 года
У Венецыі прайшла экуменічная малітоўная сустрэча, прысвечаная 60-й гадавіне гістарычнага рашэння Паўла VI і Патрыярха Афінагора аб скасаванні ўзаемных адлучэнняў, якія падзялялі Каталіцкі Касцёл і Праваслаўную Царкву з 1054 года. Сумесная дэкларацыя аб адмене адлучэнняў была падпісана 7 снежня 1965 года. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел кардынал Матэа Дзупі, праваслаўны Мітрапаліт Італіі і экзарх Паўднёвай Еўропы […]
Бог піша роўна па крывых чалавечых радках: таямнічы збаўчы план у гісторыі
Дзень 23. Бог піша роўна па крывых чалавечых радках Калі евангеліст Лука пачынае свой аповед пра нараджэнне Ісуса Хрыста згадкай, што «ў тыя дні выйшаў загад ад цэзара Аўгуста перапісаць усю зямлю» (Лк. 2, 1), ён не толькі дае нам каштоўную гістарычную інфармацыю, але таксама робіць важнае багаслоўскае пасланне. І сапраўды, як адзначае Бенядыкт XVI, […]
26-я Нядзеля па Святой Тройцы: Евангелле пра багацея і вечнасць Бога
26-я Нядзеля па Святой ТройцыЛк. 12, 16-21 Сёння ў Евангеллі Ісус расказвае пра багацея, які быў настолькі паспяховы, што яму не хапала месца для захоўвання свайго ўраджаю. Таму ён разбурыў свае засекі і пабудаваў большыя. Але ў тую ж ноч ён памёр — і ўсё гэта абярнулася нічым. «Так будзе з тым, хто збірае скарбы […]
Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Мікалая 6 снежня
НАША ВЕРА. КАТАЛІЦКІ КАЛЯНДАР. СВЯТЫ МІКОЛА. 1⃣6 снежня каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначае ўспамін святога Мікалая, біскупа. Найбольшую славу святому Мікалаю прынеслі яго незвычайная дабрыня і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу бліжнім. У многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі, як гэта рабіў святы Мікалай. Атрымаць падарунак будуць радыя і […]