Міжнародная хрысціянская ініцыятыва: за мінулы год у свеце рэзка ўрос пераслед вызнаўцаў Хрыста Міжнародная ініцыятыва Open Doors апублікавала штогадовы рэйтынг 50-і краін, у якіх хрысціяне часцей за ўсё сустракаюцца з пераследам або парушэннем сваіх правоў па прычыне іх веравызнання. Агляд сёлетняга рапарту назіральнікаў зрабіла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. Рапрат World watch list 2022 звяртае ўвагу на рэзкі рост пераследу і дыскрымінацыі вызнаўцаў […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Спрадвечны Айцец паклікаў веруючых у Хрыста ў святой Царкве
Спрадвечны Айцец паводле абсалютна свабоднай і таямнічай задумы сваёй мудрасці і дабрыні стварыў увесь свет, вырашыў узняць людзей да ўдзелу ў Божым жыцці і не пакінуў іх пасля грэхападзення ў Адаме, але няспынна даваў ім дапамогу для збаўлення дзеля Хрыста Адкупіцеля, які «з’яўляецца вобразам нябачнага Бога, першародным сярод усякага стварэння» (Клс 1, 15). Усіх выбраных […]
Божае благаславенне, вера і апраўданне ў Хрысце Ісусе
Задумаемся над блаславеннем Божым і паглядзім, якія шляхі вядуць да яго? Згадаем ход падзеяў ад пачатку. За што Абрагам, наш патрыярх, быў блаславёны? Хіба не за тое, што праз веру здзяйсняў справядлівасць і праўду? Ісаак, ведаючы, што адбудзецца, добраахвотна аддаў сябе на ахвяру. Якуб у пакоры саступіў сваю зямлю брату і пайшоў да Лабана служыць […]
Разважанне пра Слова Божае, праз якое Сын аб’яўляе Айца
Ніхто не можа спазнаць Айца без Слова Божага, г. зн. калі не аб’явіцца Сын. Таксама нельга спазнаць Сына без добрай волі Айца. Волю Айца Сын выконвае тым, што, калі Айцец пасылае, Сын падпарадкоўваецца гэтаму і прыходзіць. Толькі Слова Божае ведае нябачнага і неапісальнага для нас Айца. Гэту падвойную праўду адкрыў нам Госпад. Таму Сын праз […]
Біскуп Алег Буткевіч павіншаваў праваслаўных вернікаў з Раством Хрыстовым
Біскуп Алег Буткевіч віншуе праваслаўных братоў і сясцёр са святам Раства Хрыстова 7 студзеня Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч скіраваў ліст Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, у якім павіншаваў усіх вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы са святам Раства Хрыстова. http://svjazep.org/index.php?newsid=2685 Біскуп Алег Буткевіч віншуе праваслаўных братоў і сясцёр са святам […]
Разважанне пра Богаз’яўленне і Хрыста ў водах Ярдана
Хоць у самой таямніцы Божага ўцелаўлення заўсёды былі відавочныя адзнакі боскасці, аднак сённяшняя ўрачыстасць рознымі спосабамі адкрывае і паказвае нам, што Бог прыйшоў у чалавечым целе, каб смяротны чалавек, які заўсёды быў спавіты цемрай, не страціў таго вялікага дару, які атрымаў і якім авалодаў праз ласку. Той, хто захацеў нарадзіцца для нас, не захацеў застацца […]
Трапар і кандак на свята Хрышчэння Госпада ў Ярдане
Трапар (тон 1). Калі Ты, Госпадзе, хрысьціўся ў Ярдане, адбылося пакланеньне Тройцы. Голас Айца засьведчыў аб Табе, называючы Цябе любым Сынам; і Дух у выглядзе голуба пацьвердзіў праўдзівасьць гэтых слоў. Хрысьце Божа, які зьявіўся нам і сьвет асьвяціў, слава Табе.Слава… цяпер…:Кандак (тон 4). Зьявіўся Ты сёньня ўсяму сьвету, і сьвятло Тваё, Госпадзе, зазьзяла нам, і мы, зразумеўшы, […]
Разважанне пра Божае Слова, якое нараджаецца ў духу тых, хто гэтага жадае
Божае Слова адзін раз нарадзілася ў целе (гэта і ёсць Яго прыхільнасць і ласкавасць да чалавека), аднак яно заўсёды з ахвотаю нараджаецца ў духу тых, хто гэтага жадае. У іх яно становіцца дзіцяткам і набіраецца сілаў. Божае Слова ведае, наколькі чалавек здольны прыняць Яго, і настолькі паказвае сябе яму. Яно не абмяжоўвае зайздросна ці сквапна […]
Разважанне пра дзве галоўныя запаведзі любові да Бога і бліжняга
Сам Госпад, поўны любові Настаўнік любові прыйшоў здзейсніць слова на зямлі (пар. Рым 9, 28), як было прадказана пра Яго, і паказаў, што закон і прарокі грунтуюцца на дзвюх запаведзях любові. Паразважайце разам са мною, браты, у чым сутнасць гэтых дзвюх запаведзяў. Яны павінны быць добра вядомыя вам і не толькі прыгадвацца, але ніколі не […]
500 гадоў «Малой падарожнай кніжцы» Францішка Скарыны
500 год малітоўніку надрукаванаму Францішкам Скарынам ў Вільні ў 1522 г. Гэта “Малая падарожная кніжка” – малітоўнік для свецкіх вернікаў, першая друкаваная кніга ў ВКЛ. З нагоды юбілею ў грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі пачалася эстафета “малітоўнай дынамізацыі” духовага жыцця вернікаў. Першымі “стацыямі” эстафеты запланавана: Віцебск – 1 студзеня 2022, Маладзечна – 2 студзеня, ПОЛАЦК – […]