Сёння чацвёртая гадавіна скрадзеных выбараў. За гэтыя чатыры гады Беларусь стала яшчэ больш ізаляванай і залежнай ад Расіі. Лукашэнка паступова аддаў ідэнтычнасць і суверэнітэт Беларусі Пуціну – каб застацца ва ўладзе… Але мы ідзем..
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Павел Латушка: 4 гады барацьбы за вызваленне Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі
Жыве наша мэта — Жыве Беларусь!4 гады таму пачалася наша дэмакратычная рэвалюцыя. Увесь гэты час мы працягваем змагацца за тое, каб наша краіна стала вольнай ад дыктатуры. І за ўвесь гэты час, я ўпэўнены, гэта агульная мара большасці беларусаў і беларусак не перастала быць нашай агульнай мэтай. Якім бы складаным не быў наш шлях да […]
Да 9 жніўня — кранальны кліп ад “Вольнага хора” на песню Сяргея Новіка-Пяюна “Зорачкі”
Да 9 жніўня — кранальны кліп ад “Вольнага хора”. Сяргей Новік-Пяюн напісаў “Зорачкі” амаль 100 гадоў таму, у 1929-м. А прыдалася песня цяпер. “І скажыце, каб не плакаў ні адзін,Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын!Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май,Прыляту тады, як птушка, ў родны край”. Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=rZEvXsHKRi0
Міжнародная акцыя беларускай дыяспары «ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ» у Празе 08.08.2024
Беларусы Замежжа pinned « Міжнародная акцыя беларускай дыяспары «ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ», з нагоды чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 года 08.08.2024 (чацвер) Прага, Чэхія, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз…»
Міжнародная акцыя беларускай дыяспары «Дзень Годнасці» з нагоды чацвёртай гадавіны выбараў і пратэстаў 2020
Міжнародная акцыя беларускай дыяспары «ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ», з нагоды чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 года 08.08.2024 (чацвер) Прага, Чэхія, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз 4 гады», Бібліятэка імя Вацлава Гаўла Ірпень, Украіна, 13:00, адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», Тараса Шаўчэнкі 4 Хельсінкі, Фінляндыя, 17:00,выступ Леаніда […]
У амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі ўшанавалі мастака Алеся Пушкіна ў дзень яго нараджэння
Сёньня ў амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі адбылася акцыя ўшанаваньня геніяльнага беларускага мастака Алеся Пушкіна з нагоды яго дня народзінаў “Дарагі Алесь! Ты сядзей за нас, цябе убілі за нас. Мы зробім усё, каб Беларусь стала вольная.Ты Герой.Ты жывеш і будзеш жыць вечна,як наша радная Беларусь! Жыве Беларусь!” Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Выстава Алеся Пушкіна «AFTERLIFE» адкрываецца 6 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве
Выстава Алеся Пушкіна ў Варшаве Экспанаты, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака Алеся Пушкіна будуць прадстаўленыя ў Варшаве ў межах выставы «Аles Pushkin. AFTERLIFE». Выстава адкрываецца ў Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — у дзень нараджэння мастака, 6 жніўня. Алесь Пушкін (1965-2023) — палітвязень, мастак, акцыяніст, […]
Беларусы Масквы штотыдзень падпісваюць паштоўкі беларускім палітвязням
Беларусы Масквы працягваюць штотыдзень падпісваць паштоўкі беларускім вязням. Палітвязні – нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Кузняцоў Кірыл, Верамеяў Ілля, Багнавец Раман, Такарчук Ірына, Дзербыш Галіна, Шэраметава Наталля, Беладзед Уладзіслаў, Троцкі Аляксандр, Манцевіч Аляксандр, Емяльянаў Аляксандр. Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама […]
У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі прайшла акцыя ўшанавання Адамовіча і Брыля
У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) прайшла чарговая акцыя ўшанаваньня вядомых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў: Алесь Адамовіч (3.08.1926- 26.01.1994), народны пісьменьнік Беларусі, уведаў вайну 14 гадовым падлеткам, а друкавацца пачаў толькі ў 33 гады. Канфлікт з уладай у яго пачаўся ў 1966-м, калі ён адмовіўся падпісаць калектыўны ліст супраць літаратараў-«здраднікаў» […]
У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі
Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Art Project) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшанаваньня памяці Рамана Бандарэнкі, якому 1 жніўня сёлета споўнілася б 35 гадоў: Раман Бандарэнка (1.8.1989- 12.11.2020), – таленавіты беларускі мастак, удзельнік…