Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Беларусы і беларускі Беластока віншуюць палітвязняў з Днём нараджэння і жадаюць волі

Беларусы Замежжа

Дарагія нашы палітвязні! Ад беларусаў і беларусак Беластока прыміце віншаванні з Днём нараджэння! У лютым месяцы вы нарадзіліся,Выхаванцы зімовай сцюжы,Не зламаліся, не схілілісяПад прыгнётам рэпрэсій дужым.Будзьце моцнымі і здаровымі!У нас з вамі адно жаданне:Каб хутчэй з пераменамі новыміАдбылося да волі вяртанне! Жыве Беларусь! #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

У Мілане адкрываецца выстава Ксеніі Ангелавай у падтрымку беларускіх палітвязняў 5 сакавіка 2025

Беларусы Замежжа

Прэмія Сахарава: мастацтва ў падтрымку свабоды 5 сакавіка 2025 13:00 Двор Палаца Ламбардыя, Мілан У межах мерапрыемства, прысвечанага Прэміі Сахарава, у Мілане адкрываецца асаблівая мастацкая выстава, што адлюстроўвае барацьбу за свабоду думкі і правы чалавека. 5 сакавіка а 13:00 у двары Палаца Ламбардыя будзе інаўгурацыя выставы мастачкі Ксеніі Ангелавай, якая праз свае творы перадае гісторыі […]

Маркет Эмоцый у Варшаве 2 сакавіка з 12:00 да 20:00 на вуліцы Хмельнай 9

Беларусы Замежжа

Маркет Эмоцый у Варшаве Вы ж ведаеце, што мы заўсёды ператвараем наш маркет у сапраўднае свята! Праграма Маркета Эмоцый: 12:00 – 20:00 – Выстава мастачкі Сабіны Пыраевай (Instagram) і фотазона ад Papera Kvetka (Instagram) 14:00 – 18:00 – Дэгустацыя сушы ад MamaSushi (Instagram) 16:00 – 19:00 – Выступ таленавітых музыкаў Belarusian Truestory (Instagram) перад уваходам […]

Беларусы ў Лондане правялі акцыю да трэцяй гадавіны ўварвання Расеі ва Украіну

Беларусы Замежжа

Беларусы і беларускі Лондана далучыліся да акцыі з нагоды трэцяй гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Крыніца: Народная амбасада Беларусі ў Велікабрытаніі Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў запісаў відэа з першага дня вайны ў Кіеве 24 лютага 2022 года

Беларусы Замежжа

Першы дзень поўнамаштабнай вайны… Гэта відэа 24 лютага 2022 года запісаў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў у Кіеве — калі рашысцкая арда неслася на ўкраінскую сталіцу, атакуючы з поўначы да поўдня. У той жа дзень група беларускіх добраахвотнікаў, сярод якіх быў і Ян, пачала дзейнічаць. Яны сталі асновай для стварэння Палка імя Кастуся Каліноўскага. Гэта быў […]

Беларусы і беларускі ўдзельнічаюць у шэсці Саюза стралкоў Літвы ў Вільні супраць вайны

Беларусы Замежжа

Беларусы і беларускі прынялі ўдзел у шэсці, арганізаваным Саюзам стралкоў Літвы Слава Украіне!Жыве Беларусь! https://youtube.com/shorts/VEb9YFj1JF0?feature=shared Беларусы Замежжа | Даслаць навіну Беларусы з Украінай і супраць вайны. Вільня. 2025-02-24 Беларусы ў шэсці, арганізаваным Саюзам стралкоў Літвы, якое ў гэтыя хвіліны ідзе вуліцамі літоўскай сталіцы ад помніка Тарасу Шаўчэнку да плошчы Вінцаса Кудз…

У Беларусі асудзілі больш за 200 чалавек за падтрымку Украіны за тры гады вайны

Беларусы Замежжа

Тры гады вайны. Як у Беларусі пераследуюць за падтрымку УкраіныСёння тры гады поўнамаштабнаму ўварванню Расіі ва Украіну. Па стане на 24 лютага 2025 года ў Беларусі як мінімум 41 чалавека асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам. За намер ваяваць на баку Украіны асуджаныя мінімум 30 чалавек. За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ […]

23 лютага ў Вільні прайшоў мітынг салідарнасці беларусаў з Украінай

Беларусы Замежжа

23 лютага традыцыйны мітынг салідарнасці беларусаў быў прысвечаны трэцяй гадавіне  ўварвання расеі ва Украіну“На плошчы Вінцаса Кудзіркі была арганізаваная выстава партрэтаў беларусаў-добраахвотнікаў, якія аддалі свае жыцці ў шэрагах ЗСУ на вайне крамлёўскага рэжыму супраць украінскага народа. Мінакам раздаваліся ўлёткі пра ўдзел вольных беларусаў — ваяроў, чыгуначных партызанаў, валанцёраў і дыяспар у розных краінах у падтрымцы […]

Беларусы Вялікабрытаніі і Бельгіі перадаюць аўтамабіль і гуманітарную дапамогу для Палка Каліноўскага

Беларусы Замежжа

Выказваем шчырую падзяку беларусам Вялікабрытаніі і Бельгіі за аўтамабіль і гуманітарную дапамогу для Палка Каліноўскага! Усё ўжо перададзена на фронт.

8 сакавіка: Дзень салідарнасці з беларускімі жанчынамі і дабрачынны збор на іх падтрымку

Беларусы Замежжа

8 сакавіка – Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы. У знак салідарнасці з беларускамі мы аб’яўляем штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам. Акцыю арганізоўвае праект Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» (фонд BYSOL, грамадская […]