8 сакавіка – Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы
Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.
У знак салідарнасці з беларускамі мы аб’яўляем штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам.
Акцыю арганізоўвае праект Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» і ініцыятыва Dissidentby)
Куды пойдуць сродкі?
гігіенічныя сродкі;
лекі;
базавыя рэчы;
іншыя неабходныя прадметы.
Як дапамагчы?
зрабіць ахвяраванне любым зручным спосабам.
распаўсюдзіць інфармацыю пра збор ў сацыяльных сетках, калі гэта бяспечна для вас.
Самы мінімальны ўклад — гэта частка велізарнай дапамогі, што мы накіруем туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу. Калі на вашае паведамленне адгукнецца хаця б адзін чалавек — гэта стане неабходнай часткай вялікай справы.
Толькі аб’яднаўшыся мы зможам падтрымаць беларускіх жанчын і паклапаціцца пра іх. Толькі з вашай дапамогай яны атрымаюць надзею, падтрымку і ўвагу.
Сума збору: € 8 000. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля 150 еўра.
Калі атрымаецца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу.