Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Беларусі з пачатку года 283 новых палітвязняў, 170 вызвалены па памілаванні

Беларусы Замежжа

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Колькі новых палітвязняў у Беларусі дадалося з пачатку году, а колькі выйшла на волю па памілаванні З 18 студзеня ў Беларусі адбыліся 9 хваляў памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 170 чалавек. Адзначым, што на волю магло выйсці менш палітвязняў, бо ў ліпені і верасні агулам на волю выйшаў 31 зняволены […]

У Коўне збіраюць сродкі на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску

Беларусы Замежжа

У Коўне зьбіраюць сродкі на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску Збор грошай абвясьціла беларуская сябрына Коўны. Адкрыцьцё плянуецца 23 лістапада, на Дзень Літоўскіх ваяроў. Беларусы Коўны хочуць адкрыць шыльду на будынку, дзе ў 1920–1921 гг. месьціўся Беларускі Асобны Батальён — беларуская вайсковая адзінка ў складзе Літоўскай арміі. Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў, яго ваяры атрымалі афіцыйную падзяку […]

Прымаем вашыя пытанні па легалізацыі, дакументах і інтэграцыі для будучай сустрэчы

Беларусы Замежжа

А якія вашыя актуальныя пытанні?легалізацыя?складанасць бюракратычных працэдур?атрыманне дакументаў?іншае?атрыманне пенсіі/сацыяльнай дапамогі?інтэграцыя? Прымаем вашыя запросы, бо ў хуткім часе мы запланавалі вельмі важную сустрэчу. Пішыце сюды: https://forms.gle/MR7rHNZoVLWie4Zy6

Беларускі спектакль «Шэпт» зноў на польскай сцэне ў верасні і кастрычніку 2025

Беларусы Замежжа

Культавы беларускі спектакль зноў на польскай сцэне! Спектакль «Шэпт» паводле кнігі Сяргея Лескеця на гадзінку стане парталам да вясковай Беларусі, да сваіх бабуляў, да традыцый і голасу, якія ўсё часцей не чуваць праз гоман буйных гарадоў. 28 верасня, 19:00 – Gdański Teatr Szekspirowski 2 кастрычніка, 19:00 – Варшава, Terminal Kultury Gocław Квіткі па спасылцыРолі выконваюць:Святлана […]

Зміцер Бартосік запрашае на прэзентацыю кніг і музычны вечар у Кракаве 15 верасня

Беларусы Замежжа

Зміцер Бартосік запрашае шаноўную публіку ў падарожжа ў часе У часы перадваенныя і акупацыйныя – прэзентацыя кнігі “Быў у пана верабейка гаварушчы”. У эпоху пасляваеннага супраціву саветызацыі – “Забіць упалмінзага”. У блізкія 90-я гады мінулага стагоддзя, якія аўтар уваскрасіць сваімі сатырычнымі песнямі і жыццёвымі анекдотамі. Аўтар абяцае, што сумна ня будзе нікому. У дапамогу пану […]

Прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў 12 верасня

Беларусы Замежжа

Прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў Учора, 11 верасня, стала вядома пра вызваленне і прымусовае перамяшчэнне ў Літву 38 беларускіх палітвязняў. Сёння, 12 верасня, а 14:00 па мінскім часе (13:00 CET) адбудзецца супольная прэс-канферэнцыя кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў. Глядзіце прамы эфір на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай: @CabinetBelarus Освобождение политзаключенных. Пресс-конференция […]

У Беларусі з’явілася 8 новых палітвязняў, у тым ліку Віталь Хальчыцкі і Васіль Бачко

Беларусы Замежжа

Рэпрэсіі не спыняюцца. У Беларусі +8 новых палітвязняў Гэта Віталь Хальчыцкі, Васіль Бачко, Павел Шумскі, Андрэй Мартышоў, Дзяніс Чумакоў, Арцём Сямёнаў, Дзяніс Краўчук, Валянціна Навумава.Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі spring96.org/be/news/118646 Спіс усіх палітвязняў Беларусі prisoners.spring96.org

Вызвалены 52 палітычныя зняволеныя, сярод іх 6 грамадзян Літвы, санкцыі з «Белавіа» знятыя

Беларусы Замежжа

Стала вядома пра вызваленне 52 палітычных зняволеных і пра зняцце санкцый з “Белавіа”. Сярод вызваленых 6 грамадзян Літвы. Гэта адбылося ў выніку сустрэчы з Джонам Коўлам і Крысам Смітам, дзе галоўнай тэмай стала абмеркаванне лёсу палітзняволеных. Палітзняволеныя ўжо ў Літве. Вядома, што сярод іх:Алена Раманаўскене, загадчыца маркетынгавай службысанаторыя «Беларусь» у Друскеніках; Будзе дапаўняцца.

Ціск на сваякоў палітэмігрантаў у Беларусі: праваабаронцы тлумачаць, як абараніцца

Беларусы Замежжа

Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведацьКалі чалавек з’язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць. Праваабаронцам таксама вядомыя выпадкі, калі сваякоў адпраўляюць на «суткі» паводле адміністрацыйных пратаколаў і нават судзяць па крымінальных справах. Гэта форма рэпрэсій, […]