Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Праблемы беларусаў з праязным дакументам пры авіяпералётах з Польшчы абмяркоўваюць польскія ўлады

Беларусы Замежжа

Праблемы беларусаў з праязным дакументам пры авіяпералётах з Польшчы 26 верасня 2025 года Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік НАУ, сустрэўся з намеснікам старшыні Ведамства грамадзянскай авіяцыі Польшчы (Urząd Lotnictwa Cywilnego) Анджэем Котвіцам. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі авіяцыйнага ведамства і пагранічнай службы. Павел Латушка звярнуў увагу польскага боку на цяжкасці, з […]

Беларускі актывіст Артур Сянько застанецца ў міграцыйнай турме ЗША да суду 28 кастрычніка

Беларусы Замежжа

Беларус пад вартаю ў ЗША — яго могуць дэпартаваць Беларускі актывіст Артур Сянько застанецца ў міграцыйнай турме Otay Mesa ў Сан-Дыега да асноўнага паседжання па справе аб дэпартацыі, якое адбудзецца 28 кастрычніка. Суд адмовіў у вызваленні пад абавязальніцтва аб яўцы, нягледзячы на легальны статус Сянько як прасіцеля прытулку. У турмах ЗША таксама знаходзяцца Анатоль Бокун, […]

Беларусы ў Савойі правялі навучальны праект па традыцыйным беларускім строі ў Ансі

Беларусы Замежжа

Адукацыйны праект у Ансі Ужо другі года запар, беларусы рэгіёнаў Савой у Францыі здзейснілі навучальна-творчы праект дзякуючы даследчым напрацоўкам Этнатрадыцыі, Вольгі Дземкі, Кацярыны Ваданосавай  і ў партнёрстве з прафесійным ліцэем Самэлье ў Ансі. У межах падрыхтоўкі да дэфіле падчас Дня Салідарнасці, які адбудзецца 15 лістапада, для групы студэнтаў курсу “Тэатральныя прафесіі опцыя тэхнік адзення” і дзвух […]

Гурт ПСОТА выпусьціў першы сынгл «Сэрца сьпеў» пра тугу па радзіме

Беларусы Замежжа

Гурт ПСОТА выпусьціў свой першы сынгл “Сэрца сьпеў” “Сёньня выйшаў наш першы сынгл, які называецца “Сэрца сьпеў”. На гэту песьню нас натхніла туга па родных мясьцінах і бацькам”. Паслухаць яго можна на стрымінгавых пляцоўках (Spotify, YouTube music, Apple Music, etc), на Bandcamp (тут яшчэ можна яго набыць за сымвалічны кошт). Усе спасылкі сабраныя тут: https://artists.landr.com/serca-spieu […]

II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі пачынае працу ў Варшаве і Познані

Беларусы Замежжа

II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі пачынае працу Гэта сустрэча арганізацый, ініцыятыў, праваабаронцаў і актывістаў. Мэта Кангрэсу — каардынацыя намаганняў па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў. Праграма: 26 верасня, Варшава — абмеркаванне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, новых тэндэнцый рэпрэсій і працы па падтрымцы і вызваленні палітзняволеных. 27 верасня, Варшава — фестываль #67ВольныДзень. […]

Асацыяцыя «Талака» збірае сродкі на шэлтар для беларускіх уцекачоў

Беларусы Замежжа

Далучыцеся да добрай справы! Ключы ад шэлтара для беларускіх уцекачоў — ужо ў асацыяцыі “Талака”! Гэтая сітуацыя патрабуе ўвагі — збор на ўладкаванне шэлтара ідзе марудна, а засяляць людзей трэба хутка. Мы спадзяёмся на вашую падтрымку. Ахвяраваць на абсталяванне шэлтара — тут!

У Варшаве 27 верасня пройдзе фэст у падтрымку палітвязняў з беларускімі і польскімі музыкамі

Беларусы Замежжа

У Варшаве пройдзе фэст у падтрымку палітвязняў #67ВольныДзень Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, анансуе падзею і запрашае далучыцца: «27 верасня а 16-й гадзіне на беразе Віслы ў Варшаве мы збяромся на чарговы Вольны Дзень – у падтрымку палітзняволеных. На сцэне выступяць беларускія музыкі Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), […]

Даведнік арганізатара фестывалю Tutaka: ад канцэпцыі да рэалізацыі

Беларусы Замежжа

«Даведнік арганізатара фестывалю: ад канцэпцыі да рэалізацыі» “Мы даўно марылі сабраць наш досвед у адным месцы — і вось нарэшце гэта здарылася! Гэта просты і практычны дапаможнік, створаны на аснове вопыту фестывалю Tutaka. Ён будзе карысны ўсім, хто толькі думае пра свой першы фэст ці ўжо арганізоўваў падзеі і хоча зрабіць гэта яшчэ лепш. У […]

Шукаем герояў для дакументальнага фільма «Без рэтушы» пра беларусаў у Італіі

Беларусы Замежжа

Шукаем герояў для дакументальнага фільма “Без рэтушы” Беларусы, што жывуць у Італіі, далучайцеся да культурніцкага праекта! Ягоны аўтар і рэжысёр — Аляксандр Гародка, вядучы — Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Серыя фільмаў праз гісторыі беларусаў розных узростаў і прафесій пакажа, як нашыя землякі жывуць у розных кутках свету. Што значыць для іх захоўваць ідэнтычнасць і заставацца беларусамі? […]