Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Як дзейнічаць, калі беларускія спецслужбы спрабуюць завербаваць вас за мяжой

Беларусы Замежжа

Што рабіць, калі беларускія спецслужбы спрабуюць завербаваць вас за межамі краіны?  Беларускія спецслужбы ўсё часцей спрабуюць вербаваць грамадзянаў Беларусі за межамі краіны — у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых дзяржавах. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў у відэа патлумачыў, як паводзіць сябе ў выпадку спробаў вярбоўкі беларускімі спецслужбамі за мяжой: 1. Не адказвайце […]

Аляксандра Мамаева прапанавала механізмы паляпшэння статусу беларусаў ва Украіне

Беларусы Замежжа

15 лістапада 2025 года падчас апошняй панэлі IV-га Форума Астрожскіх у Кіеве кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі 3-га скліканьня Аляксандра Мамаева адзначыла, што пытаньне дакументаў і легальнага статусу беларусаў ва Украіне можа і павінна вырашацца праз канкрэтныя, цалкам рэалістычныя крокі. Яна прапанавала шэраг механізмаў, якія могуць істотна палепшыць становішча беларусаў, што апынуліся ва Украіне […]

Фінляндыя ўпершыню выдала дазвол на жыхарства дзіцяці па праязным дакуменце замежніка

Беларусы Замежжа

Фінляндыя выдала першы дазвол на жыхарства для дзіцяці на падставе праязнога дакумента замежніка  Упершыню пасля змянення фінскага заканадаўства дзіцяці быў выдадзены дазвол на жыхарства на падставе праязнога дакумента замежніка. Раней атрымаць або працягнуць дазвол на жыхарства без сапраўднага беларускага пашпарта было немагчыма. Дзякуючы працы дэмакратычных сілаў, Офіса Святланы Ціханоўскай і Місіі дэмакратычных сілаў у Таліне, […]

Беларусы Савой прадставілі дэфіле традыцыйных строяў і ўзнялі тэмы рэпрэсій і палітвязняў

Беларусы Замежжа

У межах Дня Салідарнасці беларусы рэгіёнаў Савой прадставілі дэфіле беларускіх традыцыйных строяў, прысвечанае Вацлаву Ластоўскаму Дзесяць рэгіёнаў былі прадстаўленыя пад суправаджэнне відэаматэрыялаў і музыкі праекта «Традыцыя». Падчас прамовы былі ўзняты тэмы рэпрэсій і палітвязняў. Беларускі стэнд, прысвечаны традыцыйнаму строю, распавядаў пра экспедыцыі Вацлава Ластоўскага і пра сучасных даследчыкаў, якія працягваюць яго працу нягледзячы на складаную […]

Концерт Зьмітра Бартосіка і Таццяны Карпіловіч у Вільні 14 лістапада

Беларусы Замежжа

Бартосік Зьміцер  – «Мне б нарадзіцца шэрым віленскім катом» Дата: 14 лістапада Час: 19:00 Месца: Паб Alaus Namai, Goštauto g. 8, Вільня Рэзервацыя: +370 660 66933 Запрашаем на асаблівы канцэрт Змітра Бартосіка і Таццяны Карпіловіч у Вільні!Спадар Зміцер — бард, журналіст і пісьменнік, сапраўдная легенда беларускай культуры. 14 лістапада — дзень нараджэння Змітра, таму вечар […]

12 лістапада ў Беластоку прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ахвяр рэжыму Лукашэнкі

Беларусы Замежжа

12 лістапада ў Беластоку прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх забітых рэжымам лукашэнкі Нягледзячы на тое, што лукашэнка не грэбаваў забойствамі людзей і раней, менавіта забойства Рамана падаецца кропкай невяртання ў супрацьстаянні грамадства і рэжыму.  Безсэнсоўнае забойства безабароннага Рамана адбылося проста ў яго двары, за ім можна было назіраць праз вокна, яно было знятае […]

Публічны паказ фільму-спектаклю “JAN” па творах Яна Каханоўскага ў Варшаве 15 лістапада

Беларусы Замежжа

Тутэйшы тэатр 15 лістапада18:00Staromiejski Dom Kultury ul. Rynek Starego miasta, 2, Warszawa публічны паказ фільму-спектаклю “JAN” па творах Яна Каханоўскага — «Майстра з Чарналесся», аднаго з найвялікшых паэтаў еўрапейскага Рэнесансу, у беларускіх перакладах Лявона Баршчэўскага і Андрэя Хадановіча Мадэратар дыскусіі – літаратар Алесь Плотка. Уваход вольны па рэгістрацыі:https://forms.gle/[email protected] 792507224 Tutejšy Teatr 15 listopada 18:00 Zapraszamy […]

Volnyja запускаюць адукацыйны курс «Раўнавага ў дапамозе» для ўсіх жадаючых

Беларусы Замежжа

Volnyja запускаюць адукацыйны курс, які можа прайсці кожн_ая! “Раўнавага ў дапамозе: як падтрымліваць іншых з клопатам пра сябе”Гэты курс створаны псіхолагамі і камандай ініцыятывы Volnyja, каб людзі, якія дапамагаюць іншым, лепш разумелі сябе і навакольных. Адукацыйная праграма аб’ядноўвае веды з вобласці псіхалогіі, траўматэрапіі і камунікацыі, а таксама з назапашанага камандай вопыту, каб удзельнікі маглі аказваць […]

Беларусам нагадваюць не маўчаць пра гвалт і звяртацца па дапамогу ў крызісных сітуацыях

Беларусы Замежжа

Гвалт — тое, што суправаджае гэты свет. Але вы не мусіце цярпець прыніжэнні, збіццё, прымус, кантроль любой сферы вашага жыцця, іншыя віды гвалту. Разам з тым, кожная жанчына можа з гэтым сутыкнуцца, незалежна ад узросту, сацыяльнага статусу і колеру скуры. Беларускі, мы нагадваем вам, што нельга замоўчваць ні гвалт у дачыненні да сябе, ні гвалт […]

Мікалай Казлоў, старшыня АГП і былы палітвязень, распачаў збор на BYSOLУ

Беларусы Замежжа

Старшыня АГП і былы палітвязень Мікалай Казлоў распачаў збор на BYSOL У зняволенні ён страціў амаль усе зубы, зарабіў праблемы са зрокам і слыхам, а яшчэ мае арытмію, гіпертанію і хранічную бессань. Цяпер Казлоў чакае міжнароднай абароны, на працягу гэтага часу ён пазбаўлены магчымасці працаваць. Чытайце на сайце