Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Анлайн-кавярня: штотыднёвыя размовы па-беларуску з удзельнікамі з 16 краін

Беларусы Замежжа

Анлайн-кавярня – гэта штотыднёвыя размовы па-беларуску з новымі людзьмі з усяго свету Кожны тыдзень ты атрымліваеш новага суразмоўцу. Вы дамаўляецеся пра час і робіце адзін відэасазвон на 1 гадзіну у любы дзень тыдня. У нас есць удзельнікі з 16 краін: Польшча, Нямеччына, Літва, Францыя, ЗША, Нідэрланды, Партугалія, Албанія, Беларусь, Ягіпет, Сербія, Чэхія, Аргентына, Балгарыя, Фінляндыя, […]

Ірына МакЛейн: Пытанне інваліднасці — гэта пра будучыню Беларусі і павагу да правоў чалавека

Беларусы Замежжа

Ірына МакЛейн: «Пытанне інваліднасці — гэта не пра індывідуальныя гісторыі, а пра тое, якой будзе Беларусь» У Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірына МакЛейн нагадвае, «што падыход дзяржавы да людзей з інваліднасцю паказвае сапраўдны ўзровень развіцця грамадства»: «У многіх беларускіх сем’ях, якія апынуліся ў выгнанні пасля […]

Ініцыятыва «Падаруй удзячнасць» трэці год падтрымлівае беларускіх дабраахвотнікаў на Каляды і Новы Год

Беларусы Замежжа

«Падаруй удзячнасць» — гэта дабрачынная ініцыятыва, якая ўжо трэці год запар робіць невялікія падарункі для беларускіх дабраахвотнікаў на Каляды і Новы Год Нашыя хлопцы і дзяўчаты кожны дзень змагаюцца за нас, за нашае ЖЫЦЦЁ, нашыя будні, за магчымасць «называцца беларусамі»… Яны змагаюцца ў цяжкіх, далёкіх ад камфорта умовах, далёка ад дома, родных, цяпла і любові.Аднак […]

Як беларусы ў ЗША абараняюць свае правы і змагаюцца з міграцыйнымі праблемамі

Беларусы Замежжа

Часам не да законаў па-амерыканску: як беларусы ЗША бароняць сябе і свае правы? Стрым з актывістамі Belarus FREEDOM Philadelphia Глебам Івашкевічам і Яўгенам Ждановічам Беларусаў, якія у выніку рэпрэсій і пераследу на радзіме вымушана апынуліся ў ЗША ў пошуках прытулку, апошнім часам пераследуе Déjà Vu. Калі міграцыйная паліцыя ICE западозрыць чалавека ў нелегальным знаходжанні ў […]

Беларусы Беластоку віншуюць палітвязняў з народзінамі ў лістападзе і жадаюць свабоды

Беларусы Замежжа

Дарагія палітвязні, вы адзначаеце свае Народзіны ў лістападзе У гэты восеньскі час, калі свет апынаецца пад покрывам халодных вятроў, ваша мужнасць і вытрымка ззяюць, як зоркі на начным небе. Мы падтрымліваем вас у гэтых выпрабаваннях і верым у вашу свабоду. Няхай ваша стойкасць будзе крыніцай натхнення, а ваш шлях — прыкладам мужнасці для ўсіх. З […]

Дзяніс Дудзінскі запрашае на новую праграму пра займальнае падарожжа па карце свету

Беларусы Замежжа

Дзяніс Дудзінскі: Новая вялікая праграма! Падрыхтуйцеся да займальнага падарожжа па карце свету — з картамі, глабусам, компасам і планамі захопу свету! У праграме:– Калумб — вялікі ашуканец– Шэпт прывідаў Магелана– Як правільна падзяліць Зямны шар– Захоп Раю– Памылкі мінулых адкрыццяў, за якія мы дагэтуль расплачваемся– «Не хадзіце, дзеці, у Афрыку гуляць!»– Гандурас — сіла!– Усеагульная […]

У Бруселі адзначылі 95-годдзе Уладзіміра Караткевіча спектаклем «Жарсці Караткевіча»

Беларусы Замежжа

Памяці Уладзіміра Караткевіча — 95 гадоўСёння спаўняецца 95 гадоў з Дня Нараджэння вялікага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У гонар яго творчасці ў Бруселі прайшоў спектакль «Жарсці Караткевіча», створаны рэжысёрам і даследчыкам яго творчасці Васілём Дранько-Майсюк і актрысай Аленай Баяравай. Гледачы даведаліся шмат невядомых фактаў з жыцця і творчай спадчыны Караткевіча, акунуліся ў атмасферу яго літаратурнага […]

Валанцёр у Мілане на калядным кірмашы 8-9 снежня шукае “Талака”

Беларусы Замежжа

”Талака” шукае валанцёра! Ты патрэбны ў Мілане на адным з самых буйных калядных кірмашоў. Трэба, каб ты ведаў італьянскую мову, меў свабодныя 8 і 9 снежня і не баяўся людзей (гэта ж кірмаш!..) Табе прапаноўваюць:далучыцца да беларускай справыпадтрымаць асацыяцыюнезабыўныя эмоцыі і стасункі з класнымі хлопцамі і дзяўчатаміфірмовы бранзалецік на добрыя ўспаміныразмяшчэнне — пры неабходнасці (калі […]

Праваабарончыя арганізацыі запусцілі апытанне для ацэнкі патрэбаў сталых беларусаў за мяжой

Беларусы Замежжа

Праваабарончыя арганізацыі запусцілі апытанку, каб ацаніць патрэбы беларусаў і беларусаў сталага ўзроста за мяжойАрганізатарамі апытання сталі ініцыятывы Volnyja і Freedom Woman пры падтрымцы прадстаўніцтвам Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы. «Тысячы беларусаў і беларусак розных узростаў былі вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі немагчымасць адчуваць сябе ў бяспецы. Сярод іх — і людзі сталага ўзросту, якія […]

У Мастаўлянах на Беласточчыне ўрачыста адкрыты інфармацыйныя шыльды на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага

Беларусы Замежжа

Учора ў Мастаўлянах на Беласточчыне адбылася асаблівая і кранальная падзея — урачыстае адкрыццё інфармацыйных шыльдаў на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага Месцы, дзе пачаўся шлях чалавека, які запаліў іскру беларускай самасвядомасці і стаў голасам нашага народа. Месцазнаходжанне інфармацыйных шыльдаў на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага на мапе:https://maps.app.goo.gl/cN2J9X1Kittcg1E37 У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў, беларусы і палякі. […]