25 сакавіка — Дзень заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Але Дзень Волі — гэта не толькі павага да мінулага. Гэтае свята нагадвае нам пра шлях беларусаў да дэмакратыі і незалежнасці, а таксама пра высокую цану, якую шмат хто заплаціў за адвагу стаяць за cвае ідэалы. Заплаціў і, на жаль, працягвае плаціць і сёння. […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы Масквы працягваюць пісаць лісты беларускім палітвязням! Палітвязні – нашы героі!Гэтым раза…
Беларусы Масквы працягваюць пісаць лісты беларускім палітвязням! Палітвязні – нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Міронаў Аляксей, Малчанаў Алег, Маханькоў Раман, Будай Андрэй, Лупач Святлана, Емяльянаў Мікіта, Дубоўскі Ілля, Якаўцаў Якаў, Зубовіч Алег, Трубін Ілля, Бохан Ілля. Гісторыю кожнага палітвязня, а […]
Святлана Ціханоўская: «Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам унутры, а аказвац…
Святлана Ціханоўская: «Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам унутры, а аказваць ім рэальную дапамогу» Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Госці мерапрыемства рэпрэзентуюць 21 краіну свету і больш за 100 ініцыятываў. У вітальнай прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла: ніхто, акрамя беларусаў, не вырашыць нашыя праблемы: «Вельмі часта мы, беларусы, […]
Сёння Беларусы выйшлі на акцыю ў Ансі, каб нагадаць пра змаганне Беларусаў у Беларусі і ва Украіне,…
Сёння Беларусы выйшлі на акцыю ў Ансі, каб нагадаць пра змаганне Беларусаў у Беларусі і ва Украіне, нагадаць пра нашых палітвязняў, Ваяроў і загінуўшых, а таксама заклікаць да падтрымцы Беларускіх дэмакратычных сіл і Украіны. Афіцыйны ліст быў пераданы ў французскую адміністрацыю. Жыве Беларусь!Слава Украіне!Дзякуем Францыю за падтрымку! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Стартаваў трэці сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць акторы Купалаўцы”Малус” — праект, які ро…
Стартаваў трэці сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць акторы Купалаўцы “Малус” — праект, які робіць сучасную беларускую літаратуру даступнай бясплатна, кожнаму і паўсюль. Аўтары праекта намагаюцца пераадолець складанасці і абмежаванні, якія паўсталі перад беларускай культурай у сувязі са знішчэннем літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі ды вымушанай эміграцыі як творцаў, так і іх аўдыторыі. Праект “Малус” з’явіўся […]
160 гадоў таму ў Вільні публічна пакаралі сьмерцю Кастуся Каліноўскага22 сакавіка 1864 году на вілен…
160 гадоў таму ў Вільні публічна пакаралі сьмерцю Кастуся Каліноўскага 22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, нацыянальнага героя Беларусі. Іншыя адметныя падзеі 22 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gp65A
Першы сольны канцэрт у Рызе!Аляксандр Памідораў, беларускі артыст і музыка пачынае свой акустычны Ба…
Першы сольны канцэрт у Рызе! Аляксандр Памідораў, беларускі артыст і музыка пачынае свой акустычны Балтыйскі міні-тур выступам у Рызе! – Запрашаю, калі ласка, паспяваем, адкажу на любыя пытаньні, толькі задавайце! Уваход – вольны. Выхад – добраахвотныя данаты артысту. Месца правядзення: Elizabetes iela 67, Rīga Адзначым свята разам! #БЗ_афіша #ДзеньВолі Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Затрыманы ў Арменіі на запыт сілавікоў беларус Яраслаў Новікаў атрымае прытулак у гэтай краіне — прэ…
Затрыманы ў Арменіі на запыт сілавікоў беларус Яраслаў Новікаў атрымае прытулак у гэтай краіне — прэс-служба Ціханоўскай. 17 сакавіка стала вядома, што ў Арменіі на запыт беларускіх уладаў затрыманыя чацвёра мужчын. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу. Аднаго з затрыманых завуць Яраслаў Новікаў. Падрабязней: https://pozirk.online/be/news/74571/ Без VPN Радыё “Свабода”
У Бэрліне, на месцы былога будынка, у якім знаходзілася Дыпламатычная місія БНР (1919-1925), адбыла…
У Бэрліне, на месцы былога будынка, у якім знаходзілася Дыпламатычная місія БНР (1919-1925), адбылася чарговая акцыя памяці ў гонар творцаў, якія зрабілі вялікі унёсак у культурную спадчыну Беларусі, з нагоды іх дзён народзін: Францішак Багушевіч (21.03.1840…
106 гадавіна заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі 25.03.2024 (панядзелак) Вільня (Літва)09:00 -…
106 гадавіна заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі 25.03.2024 (панядзелак) Вільня (Літва)09:00 – Акцыя памяці. Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.10:00 – Вольны бчб-аўтапрабег ад могілак Расу да будынка Сейма Літоўскай Рэспублікі.16:00 – Круглы стол Рады БНР у Вільні “Актуальнасьць ідэалаў 25 сакавіка” з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятывау і […]