25 сакавіка — Дзень заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Але Дзень Волі — гэта …

25 сакавіка — Дзень заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

Але Дзень Волі — гэта не толькі павага да мінулага. Гэтае свята нагадвае нам пра шлях беларусаў да дэмакратыі і незалежнасці, а таксама пра высокую цану, якую шмат хто заплаціў за адвагу стаяць за cвае ідэалы. Заплаціў і, на жаль, працягвае плаціць і сёння.

Сённяшнія абаронцы свабоды — гэта героі hutka.help. Яны змагаюцца за тую Беларусь, дзе пануюць дэмакратыя і салідарнасць. І ім патрэбная ваша падтрымка, бо воля — гэта агульная справа.

У Дзень Волі мы заклікаем да адзінства і салідарнасці. Падтрымлівайце вольных беларусаў наўпрост на пляцоўцы hutka.help. Няхай кожны данат стане часткаю магутнага руху, які прынясе волю нашай краіне.

Каму дапамагчы ў святочны дзень?

Мія Міткевіч была затрыманая за пасты ў сацсетках. Зараз, пасля 3 гадоў у калоніі, яна адкрывае танцавальную студыю ў Варшаве.

Алена Каснова заставалася ў Беларусі да лютага 2024 года і актыўна дапамагала беларускім палітзняволеным: перадавала перадачы, размаўляла з адвакатамі, аплачвала штрафы за ўдзел у пратэстах. Пасля масавых затрыманняў у лютым Алена ўцякла з Беларусі разам з сям’ёю.

Дзякуй за салідарнасць.

Са святам!

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу