29 чэрвеня Царква адзначае свята святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэты дзень з’яўляецца не толькі ўш…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

29 чэрвеня Царква адзначае свята святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэты дзень з’яўляецца не толькі ўшанаваннем памяці двух вялікіх сведкаў Хрыста, але і святам самой сутнасці Царквы, якая была пабудаваны на іх веры і мучаніцтве.

Хоць Пётр і Павел мелі розныя шляхі і пакліканні — Пётр, якога першапачаткова звалі Сымонам, быў рыбаком з Віфсаіды і братам апостала Андрэя, прапаведаваў пераважна юдэям, а Павел, якога да навяртання звалі Саўлам, — фарысеем з Тарса і грамадзянінам Рыма, стаў апосталам народаў, — іх аб’ядноўвала адна вера ў Ісуса Хрыста.

Гісторыя іх адносін, якая ўключала нават моманты адкрытых спрэчак, паказвае, што хрысціянская супольнасць — гэта не аднастайнасць, а concordia apostolorum — жывая гармонія ў Духу. Іх мучаніцтва ў Рыме стала канчатковым сведчаннем гэтай еднасці: яны памерлі за аднаго Хрыста і разам сталі фундаментам Рымскай Царквы.

Святы Леў Вялікі падкрэсліваў, што паміж імі не варта рабіць адрозненняў, бо яны былі роўныя ў сваім выбары, аднолькавыя ў працы і непадзельныя ў смерці. Іх кроў не кліча да помсты, а з’яўляецца сілай любові, якая перамагае гвалт і будуе новую супольнасць.

Сённяшняе свята — гэта заклік да кожнага з нас. Царква мае патрэбу ў братэрстве, якое павінна прысутнічаць ва ўсіх нашых адносінах. Гледзячы на прыклад Пятра і Паўла, мы вучымся прымаць адзін аднаго ў нашай разнастайнасці, каб разам, у адной веры, абвяшчаць Евангелле свету.