Для яе падтрымка Уніяцкай Царквы было свайго роду гістарычным пакаяннем. Яна адчувала асабістую адка…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Для яе падтрымка Уніяцкай Царквы было свайго роду гістарычным пакаяннем. Яна адчувала асабістую адказнасць за памылкі мінулых пакаленняў магнатаў і шляхты і імкнулася сваімі багаццямі вярнуць беларусам іх «родную Царкву». Менавіта таму яна аддавала на розныя ўніяцкія праекты каласальныя сумы, жадаючы выправіць вялікую гістарычную несправядлівасць.

Магдалена Радзівіл была вымушана пакінуць Беларусь у 1918 годзе з надыходам бальшавікоў. Яна страціла ўсё сваё багацце, але да канца дзён у эміграцыі (памерла ў 1945 годзе ў Швейцарыі) заставалася вернай сваім ідэалам. У 2018 годзе яе прах быў перапахаваны ў касцёле Святога Роха ў Мінску — на радзіме, як яна і марыла.