Святочнае казанне каноніка Аляксея Ляшко ў Полацку, 13 ліпеня 2025 г.
Cвятая Царква святкуе Нядзелю святых Айцоў першых шасці сабораў:
Першага, які адбыўся у 325 годзе па Нараджэнні Хрыстовым у Нікеі, у прысутнасці Канстанціна Вялікага і 318 святых айцоў. Сёлета як раз прыпадае 1700 гадавіна з моманту яго склікання. Сабор склікаўся перш за ўсё для таго, каб вырашыць багаслоўскую спрэчку паміж прыхільнікамі александрыйскага протапрэсвітара Арыя, які вучыў, што другая Асоба Тройцы, Логас, меншая за Першую Асобу, Бога Айца і была створана Богам Айцом, і біскупам Александрыйскім Аляксандрам. Айцы Сабору прынялі таксама Нікейскі Сімвал Веры.
На гэтым саборы святыя айцы таксама вызначылі, што біскуп Александрыйскі надзяляецца гонарам вылічваць праваслаўную пасхалію і паведамляць пра дату Вялікадня іншым цэрквам, якія павінны прытрымлівацца гэтай даты.
Міма гэтага Айцы Першага Сабору пастанавілі вылечыць раскол, які здзейсніў біскуп Мяліцій. За ім быў пакінуты толькі тытул біскупа без права здзяйсняць хіратоніі і іншыя іерархічныя дзеянні. Мяліціянскія біскупы былі пакінуты ў іх сане, аднак без права кіраваць царквой.
Таксама на Саборы было прынята 20 кананічных правіл, якія рэгулююць жыццё Царквы.
Другога, які адбыўся ў Канстанцінопалі ў 381 годзе пры імператары Феадосіі Вялікім, у прысутнасці 150 святых айцоў якія пацвердзілі, насуперак Македонію, патрыярху Канстанцінопальскаму, роўнае пакланенне Святому Духу, разам з Богам Айцом і Сынам. Сабор дапоўніў і зацвердзіў Нікейскі Сімвал Веры, які пазней атрымаў назву Нікеа-канстанцінопальскі.
Трэцяга, які адбыўся ў Эфесе ў 431 годзе ў прысутнасці 200 святых айцоў пры імператары Феадосіі II. Айцы Сабору асудзілі ерась Несторыя, зацвердзілі, што ў Ісусе Хрысце варта вызнаваць адну Асобу і дзве натуры — Божую і Чалавечую, а Божую Маці неабходна праслаўляць, як сапраўдную Багародзіцу.
Чацвёртага, які быў у Халкідоне ў 451 годзе, пры імператары Маркіяне, у прысутнасці 630 святых айцоў, які вызнаў Госпада Ісуса Хрыста дасканалым у Бостве і дасканалым у чалавецтве.
Пятага, які быў пры імператары Юстыніяне Вялікім у Канстанцінопалі ў 553 годзе, у прысутнасці 165 святых айцоў, якія зацвердзілі ісціну вучэння, Чацвёртага Сусветнага Сабора, і якія асудзілі некаторыя ерасі з’явіўшыся ў тым часе.
Шостага, які быў пры імператары Канстанціне Паганаце, таксама ў Канстанцінопалі ў 691 годзе, у прысутнасці 170 святых айцоў, якія вырашыліважныя царкоўна-дысцыплінарныя пытані.
Другую частку казання глядзі ВЫШЭЙ.