У Полацку адзначылі 1700-годдзе Нікейскага сабораУ нядзелю, 13 ліпеня 2025 г. грэка-католікі адзначы…

У Полацку адзначылі 1700-годдзе Нікейскага сабора

У нядзелю, 13 ліпеня 2025 г. грэка-католікі адзначылі ў Полацку 1700-годдзе Нікейскага сабора. У візантыйскім каляндары гэта была нядзеля святых Айцоў першых Сусветных сабораў.
Юбілейнае свята прайшло пад дэвізам «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ».

У Юбілейным 2025 годзе Свята прайшло ў юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку (Кароўнікі, вул. Навасёлаў, д. 70) Гэта была Юбілейная стацыя духовага подзвігу і салідарнасці грэка-каталіцкіх вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, таму на свята прыбылі прадстаўнікі ўсіх грэка-каталіцкіх парафій ў Беларусі
Пасля традыцыйнага Акафісту Ім’ю Ісуса (аўтарства Францішка Скарыны) Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) ў саслужэнні протапрэзбітараў Андрэя Крата (з Гродна) і Васіля Ягорава (з Магілёва), прэзбітара Аляксея Варанко (з Віцебска) і каноніка Аляксея Ляшко з Віцебска, які і прамовіў святочнае казанне. Дыяконскае служэнне неслі протадыякан Багдан Сунак і дыякан Арцём Калугін.
Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» – заклікаў вернікаў ушанаваць Святых Айцоў сабораў непадзеленай Царквы а так сама святых іерархаў і сведкаў Адзінай Царквы.
На завяршэнне ўрачыстасці канонік Аляксей Ляшко атрымаў у дар ікону Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода для храму ягонай парафіі ў Лёзне.
Традыцыйным пунктам святкавання была братэрская трапеза ўдзельнікаў.