Барталамей І пра Папу Францішка: верны сябра ў клопаце пра дабро ЦарквыПатрыярх Канстанцінопальскі …

Барталамей І пра Папу Францішка: верны сябра ў клопаце пра дабро Царквы

Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей у адмысловым пасланьні 22 красавіка 2025 году выказаў свой смутак з нагоды сьмерці Папы Францішка. Ён узгадвае пра яго як пра «дарагога брата» і «вернага сябра». Праваслаўны Патрыярх асабліва адзначае жаданьне спачылага Рымскага Архірэя разам адзначыць гадавіну Нікейскага Сусьветнага сабору, каб гэтым умацаваць шлях да поўнай еднасьці. «Дарагі брат у Хрысьце, з якім ад самага пачатку яго ўзыходжаньня на папскі пасад у мяне склалася братэрскае сяброўства і супрацоўніцтва для дабра нашых Цэркваў, для яшчэ большага збліжэньня нашых Цэркваў на дабро чалавецтву», – сказаў ён. «На працягу гэтых дванаццаці гадоў сваёй місіі ён быў верным сябрам, спадарожнікам і шчырым прыяцелем праваслаўя і самым сьціплым братам у Госпадзе», — адзначыў Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I у сваёй заяве з нагоды пераходу да вечнасьці Біскупа Рыму Папы Францішка.