Праваслаўны першаярарх асабліва падкрэсьлівае сумесныя намаганьні, скіраваныя на аднаўленьне хрысція…
Папа Францішак неаднойчы пацьвярджаў гэтае жаданьне ў сродках масавай інфармацыі і пры сустрэчах з прадстаўнікамі Канстанцінопальскага патрыярхату, якія наведвалі Рым, да апошніх дзён свайго жыцьця.
«Молімся, каб Уладар жыцьця і сьмерці ўзнагародзіў яго за ягоныя шматлікія намаганьні для Царквы і ўсяго чалавецтва», – сказаў Патрыярх Барталамей і выказаў спадзяваньне, што Госпад узьвядзе на Пасад сьвятога Пятра дастойнага пераемніка, які будзе працягваць яго каштоўную працу для ўсяго чалавецтва, асабліва для хрысьціянства і найперш для збліжэньня нашых Цэркваў-сёстраў, з канчатковай мэтай іх поўнай сустрэчы ля супольнай чашы. «Вечная памяць, браце папа Францішак», – завершыў свой зварот праваслаўны першаярарх.
Паводле Vatican news (укр. рэд.) і афіцыйнага сайту Сусьветнага патрыярхату Ec-patr.org.