ПАМЯЦІ ПАПЫ ФРАНЦІШКА.
“Паглядзела інтэрв’ю з Папам Францішкам 12 гадовай даўніны. Ён разважаў пра дух сучаснага хрысціянства. Хачу падзяліцца толькі адной думкай, таму што яна – галоўная, і яна звернутая да ўсіх нас. Журналіст спытала, якое пытанне вы сёння задалі б каталікам? Папа Францішак адказаў: як ты молішся?
Ён задаваў многім людзям гэтыя пытанні і людзі ў асноўным адказвалі так: прашу што-небудзь у Бога або дзякую яго за ласкі. – “І ўсё? – пытаўся Тата. – Але ў тваёй малітве не хапае двух важных элементаў: пакланення і адарацыі (adorar-па-іспанску таксама азначае кахаць).
Твая малітва, – кажа Папа, – павінна быць праслаўленнем, перш за ўсё, велічы Бога, яго тварэння, пакланенне Яму, усведамленне, што ён – адзіны!Адарацыя-гэта выраз тваёй уласнай любові да Бога! Недастаткова прасіць і дзякаваць! ” Што гэта крута… гэта вельмі крута тое, што ён сказаў… Перадаю яго думка вам на падумаць…”
Спасылка на інтэрв’ю
https://youtu.be/NZ1ZczyyKwM?si=kF2PJukurliCO8v9