ХРЫСЦІЯНСТВА І ЛІТАРАТУРА: Айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў нататках і…

ХРЫСЦІЯНСТВА І ЛІТАРАТУРА: Айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў нататках і артыкулах Адама Бабарэкі, прысвечаных творчасці Язэпа Пушчы.

У мінулай перадачы гаворка ішла пра тое, што літаратурны крытык звяртае ўвагу на асуджэнне ў вершах Пушчы людзей-багоў. Гэта тыя, хто згубіў здольнасць бачыць прыгажосць у звычайных зямных рэчах.

У 20-я гады мінулага стагоддзя ў Савецкай Беларусі ішла барацьба з рэлігіяй, і яе ідэолагі прадстаўлялі чалавека роўным Богу. Таму ўжыванне Язэпам Пушчам выразу “людзі-богі” ў негатыўным кантэксце выклікае абурэнне некаторых крытыкаў яго творчасці. Але Адам Бабарэка бараніў паэта.