Радуйся, посьнікаў правадыр і непераможны змагар: адсекшы карані страсьцяў і супрацівіўшыся нападам дэманаў, ты паказаў усім іхнюю слабасьць і душагубную хітрасьць, і явіў Крыжа Хрыстовага сілу. Падпярэзаўшыся ёю, ты перамог усіх, што адмаўлялі боскае прыйсьце ў целе Хрыста. Малі Яго даць зьмілаваньне душам нашым.
Сьветлы і непахісны стоўп дабрадзейнасьцяў, хмара, што ацяняе тых, што ў пустыні, ты быў настаўнікам тых, што ідуць ад зямлі да неба і да сузіраньня Бога. Крыжом ты, багаблаславёны, разьдзяліў мора страсьцяў, перамог духоўнага Амалека, знайшоў бесперашкодны шлях на неба і нятленнай спадчыны. Стоячы разам з анёламі перад пасадам Хрыста, малі Яго даць душам нашым веліч зьмілаваньня.
Шануем цябе, ойча Антоне, як духоўнага настаўніка, бо мы навучыліся ад цябе хадзіць па правым шляху. Шчаслівы ты, бо, паслужыўшы верна Хрысту, і разьбіўшы варожую сілу, ты стаўся суразмоўцам анёлаў і саўдзельнікам Паўла Тыбэйскага. Разам з імі маліся Госпаду, каб Ён дараваў душам нашым веліч зьмілаваньня.