Апостал дня
Сыне Цімафей, слова гэта слушнае і ўсякага даверу вартае. Бо мы на тое і працуем і пакутуем, што надзею маем на Бога жывога, Які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а найперш веруючых. Прапаведуй гэта і вучы. Ніхто хай не пагарджае маладосьцю тваёю; але будзь узорам веруючым у слове, у жыцьці, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.
Пакуль не прыйду, займайся чытаньнем, настаўленьнем, вучэньнем. Не занядбоўвай ласкі, якая прабывае ў табе, якая дадзеная табе паводле прароцтва з ускладаньнем рук сьвятарства. Пра гэта турбуйся і (ў гэта) заглыбляйся, каб посьпех твой усім быў відавочны. (1 Цім. 4, 9-15)