Евангелле дня Сказаў Госпад прыпавесць гэтую: “У адным горадзе быў нейкі суддзя, які Бога не баяўс…

Евангелле дня

Сказаў Госпад прыпавесць гэтую: “У адным горадзе быў нейкі суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. І была ў тым горадзе адна ўдава; і яна прыходзіла да яго і казала: абарані мяне ад праціўніка майго. А ён доўга не хацеў. Потым жа сказаў сам сабе: “Хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але паколькі робіць мне клопат гэтая ўдава, абараню яе, каб яна не прыходзіла бясконца і не дакучала мне”.

І сказаў Госпад: “Чуеце, што гаворыць суддзя няправедны? А хіба Бог не стане на абарону выбраных Сваіх, якія клічуць Яго дзень і ноч, і будзе марудзіць у дачыненні да іх? Кажу вам, што Ён хутка стане на абарону іх. Аднак, Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?” (Лк. 18, 2-8)