Евангелле дня
Сказаў Госпад прыпавесць гэтую: “Два чалавекі ўвайшлі ў храм памаліцца: адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам у сабе так: “Божа! Дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі – рабаўнікі, няправедныя, распуснікі, або як гэты мытнік: пашчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю”.
Мытнік жа, стоячы воддаль, не смеў і вачэй узняць да неба, а біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа! Будзь міласцівы да мяне, грэшнага”.
Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой больш апраўданы, чым той: бо кожны, хто ўзвышае сябе, будзе прыніжаны, а хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны. (Лк. 18, 10-14)