24 студзеня – Нядзеля мытніка і фарысея, з якой пачынаецца Велікодны літургічны цыкл. Велікодны цык…

24 студзеня – Нядзеля мытніка і фарысея, з якой пачынаецца Велікодны літургічны цыкл.

Велікодны цыкл пачынаецца ў Нядзелю мытніка і фарысея, за 10 тыдняў да Вялікадня, і заканчваецца на 8-ы тыдзень пасля Вялікадня Нядзеляй Усіх Святых.

Велікодны цыкл падзяляюць на перадвелікодны і велікодны перыяд.
Перадвелікодны перыяд складаецца з чатырох нядзель перад Вялікім постам (нядзелі мытніка і фарысея, блуднага сына, мясапуснай і сырапуснай), Вялікага посту, або Чатырохдзясятніцы (ад сырапуснай нядзелі да Вербніцы) і Вялікага тыдня.

Фарысэй, апанаваны пыхаю, і мытнік, прыгнечаны пакаяньнем, прыйшлі да Цябе, адзінага Ўладара. Першы з іх пахваліўся і быў пазбаўлены дабротаў; другі нічога не казаў і ўдастоіўся ласкаў. У чалавекалюбстве Тваім, Хрысьце Божа, умацуй ува мне жаль за грахі.

Ты, Госпадзе, асудзіў фарысэя, які апраўдваўся, хвалячыся сваімі ўчынкамі, і апраўдаў мытніка, які ўпакорыўся і са стогнамі прасіў ачышчэньня; бо Ты не зважаеш на гордыя мудраваньні, і не пагарджаеш скрушлівымі сэрцамі. Таму і мы ў скрусе прыходзім да Цябе, які пацярпеў за нас, і просім даць нам адпушчэньне і веліч зьмілаваньня.