Евангелле дняСказаў Госпад: “Калi ж убачыце мярзоту спусташэння, пра якую сказана Даніілам прарокам…

Евангелле дня

Сказаў Госпад: “Калi ж убачыце мярзоту спусташэння, пра якую сказана Даніілам прарокам, якая паўстане там, дзе не павiнна быць, – хто чытае, няхай разумее, – тады тыя, хто ў Юдэі, няхай бягуць у горы; а хто на даху, няхай не спускаецца ў дом i не ўваходзiць узяць што-небудзь з дома свайго; i хто ў полi, няхай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю. Гора ж цяжарным i тым, што кормяць грудзьмi ў тыя днi!

Малiцеся ж, каб не здарылiся ўцёкi вашы зiмою. Бо тыя днi будуць ліхам, якога не было ад пачатку стварэння, што стварыў Бог, аж да сёння, i не будзе. I калi б Гасподзь не скарацiў тых дзён, то не ўратавалася б нiякая плоць; але дзеля абраных, якiх выбраў Ён, скараціў тыя днi.

І тады, калi хто скажа вам: вось, тут Хрыстос, або: вось, там, – не верце. Бо паўстануць iлжэхрысты ды лжэпрарокi, i дадуць знаменнi i цуды, каб увесцi ў зман, калi магчыма, i абраных. Вы ж сцеражыцеся; вось, Я наперад сказаў вам ўсё”. (Мр. 13, 14-23)