25 студзеня – сьвята сьв. Рыгора БагасловаСьвяты Рыгор нарадзіўся ў Кападокіі ў Малай Азіі. Рупліва …

25 студзеня – сьвята сьв. Рыгора Багаслова

Сьвяты Рыгор нарадзіўся ў Кападокіі ў Малай Азіі. Рупліва навучаўся ў Кесарыі, Александрыі і Афінах. У Афінах запрыязьніўся са сьв. Васілём Вялікім (успамін 1 студзеня). Абодва сталіся пазьней манахамі і біскупамі.

Сьвяты Рыгор стаў біскупам Назіянзу і пазьней патрыярхам Канстанцінопаля (379-381). Абараняў сваю паству ад арыянскай ерасі, а потым у хуткім часе адмовіўся ад патрыяршага пасаду і адправіўся ў Назіянз, каб прысьвяціць сябе малітве і вывучэньню багаслоўя. Ягоныя творы вызначаліся такою глыбінёй, што яго назвалі “Багасловам”.

Пакінуў пра сябе ўспамін як багаслоў, гуманіст і паэт. Памёр каля 390 г. Да 950 г. ягоныя мошчы спачывалі ў Назіянзе, пазьней былі перанесеныя ў Канстанцінопаль, а ў 1505 годзе ў базыліку сьв. Пятра ў Рыме. 26 лістапада 2004 г. Папа Ян Павел ІІ вярнуў іх у Канстанцінопаль.