Апостал дня
Умілаваныя, калі кажам, што ня маем граху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас. Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды. Калі кажам, што мы не зграшылі, дык робім з Яго падманшчыка, і слова Ягонага няма ў нас.

Дзеці мае! Гэта пішу вам, каб вы не грашылі; а калі б хто зграшыў, дык мы маем Заступніка перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка: Ён ёсьць ахвяра перамольная за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і ўсяго сьвету.
А што мы спазналі Яго, ведаем з таго, што выконваем Ягоныя запаведзі. Хто кажа: “Я спазнаў Яго”, – а запаведзяў Ягоных не выконвае, той хлус, і няма ў ім ісьціны; а хто выконвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая споўнілася: з гэтага даведваемся, што мы ў Ім. Хто кажа, што жыве ў Ім, той павінен так паводзіць сябе, як Ён паводзіўся. (1 Ян. 1, 8 – 2, 6)