Евангелле дняСказаў Госпад: Неба i зямля мiнуць, а словы Мае не мiнуць. Пра дзень жа той цi гадзiну…

Евангелле дня

Сказаў Госпад: Неба i зямля мiнуць, а словы Мае не мiнуць. Пра дзень жа той цi гадзiну нiхто не ведае, нi анёлы на небе, нi Сын, – толькi Айцец.

Глядзiце, будзьце пiльныя і малiцеся, бо не ведаце, калi настане той час, падобна як чалавек, ад’язджаючы, пакiнуў дом свой i даў слугам сваiм уладу, i кожнаму сваю працу, а брамнiку загадаў, каб быў пiльны. Дык будзьце пiльныя; бо не ведаеце, калi прыйдзе гаспадар дома: увечары, цi апоўначы, цi як запяюць пеўні, цi ранiцаю; каб, прыйшоўшы неспадзявана, не застаў вас у сне. А што вам кажу, усiм кажу: будзьце пiльныя.

А праз два днi была Пасха i свята праснакоў; i шукалi першасвятары i кнiжнiкi, як узяць Яго хiтрасцю i забiць; але казалi: толькi не ў свята, каб не было абурэння ў народзе. (Мр. 13, 31 – 14, 2)