Апостал дняБраты, ежа не набліжае нас да Бога: бо, ці мы ямо, нічога не набываем; ці не ямо, нічога…

Апостал дня

Браты, ежа не набліжае нас да Бога: бо, ці мы ямо, нічога не набываем; ці не ямо, нічога ня трацім. Пільнуйцеся, аднак, каб гэтая свабода вашая не спрычыніла падзеньня нямоглых. Бо, калі хто-небудзь убачыць, што ты, маючы разуменьне, сядзіш за сталом у капішчы, дык сумленьне ягонае, як нямоглага, ці ж не падахвоціць яго есьці ідалаахвярнае? І ад разуменьня твайго загіне нямоглы брат, за якога памёр Хрыстос. А зграшаючы так супраць братоў і ранячы нямоглае сумленьне іхняе, вы грашыце супраць Хрыста. І таму, калі ежа спакушае брата майго, ня буду есьці мяса вавек, каб не спакушаць брата майго.

Ці не апостал я? Ці ня вольны я? Ці ня бачыў я Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не мая дзея вы ў Госпадзе? Калі іншым я не апостал, дык для вас апостал, бо пячаць майго апостальства – вы ў Госпадзе. (1 Кар. 8, 8 – 9, 2)