8 лютага – памяць прарока Захарыі, які серп бачыў Прарок Захарыя, адзін з 12 малых прарокаў, з пака…

8 лютага – памяць прарока Захарыі, які серп бачыў

Прарок Захарыя, адзін з 12 малых прарокаў, з пакаленьня Леві, нарадзіўся ў Халдэі і прыбыў у Палестыну маладым чалавекам у 536 годзе да нараджэньня Хрыста. Атрымаў дар прароцтва.

Менавіта ў яго кнізе маем натхнёнае прароцтва пра прыйсьце Месіі (Зах. 6, 12), пра апошнія дні Хрыста і Ягоны Ўваход у Ерусалім, пра здраду за 30 срэбнікаў, пра прабіцьцё боку Збаўцы, пра зацьменьне сонца ў час сьмерці Хрыста.

Памёр у 520 годзе і быў пахаваны недалёка ад Ерусаліма побач з сучасным яму прарокам Агеем.

Як сапраўдны прарок Божы, упрыгожаны вянцом дабрадзейнасьцяў, ты бачыў невыказную славу і цешыўся ў спадзяваньні вечнай асалоды. Маліся, богапрыемны прароча, за збаўленьне душаў тых, што славяць цябе.