27 лютага – памяць сьв. Пракопа Дэкапаліта, вызнаўцы і посьніка
Сьвяты Пракоп нарадзіўся ў Дзесяціграддзі (Мк 7.31), жыў у часы цэзараў-іконаборцаў у VIIІ або ІХ ст.
Вёў манаскае жыцьцё, аддаючыся аскетычным практыкам, дасягнуў вялікай дасканаласьці.
Адважна змагаўся з іконаборцамі, асуджаў гэрэзіі. Жорстка перасьледаваны, заўсёды ставаў на бок праўды. Праз ягонае заступніцтва адбылося шмат цудаў.
Пасьля сьмерці цэзара-іконаборца Льва (716-741) вярнуўся ў манастыр да духоўнай барацьбы.