Вялікі пост – гэта не толькі час посту і пакаяння, але і малітвы за памерлых. Для гэтага выдзеленыя тры суботы ў посце: другая, трэцяя і чацвёртая. Падчас Вялікага посту Святая Літургія служыцца толькі па суботах і нядзелях, а ў астатнія дні – Літургія Раней Асвячаных Дароў. Каб памерлыя не засталіся без ласкі і заслуг Святой Літургіі, субота ў Вялікім посце прызначана для асаблівага ўшанавання памяці памерлых.
Сапраўды ўсё – марнасць, жыццё нашае быццам цень і сон; дарма мітусіцца чалавек, бо, як Пісанне кажа: здабыўшы свет, у магілу ўсе роўна зыйдзем – уладары і жабракі. Таму, Хрысце Божа, у чалавекалюбстве Тваім памерлых слугаў Тваіх супакой.
З духамі спачылых праведнікаў душы заснулых слугаў Тваіх, Збавіцелю, супакой і захавай іх у шчаслівым жыцці, што ў Цябе, Чалавекалюбча.