Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постСказаў Госпад Бог: “Я раздумаўся, і больш ня буду пра…

Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост

Сказаў Госпад Бог: “Я раздумаўся, і больш ня буду праклінаць зямлю за чалавека, бо думкі сэрца людскога благія ад маладосьці яго; дзеля гэтага ня буду больш ніколі вынішчаць усё жывое, як гэта Я ўчыніў. Будзе час сяўбы і жніва, холад і зной, лета і зіма, дзень і ноч так доўга, як будзе існаваць зямля”.

І блаславіў Бог Ноя і сыноў яго, і сказаў: “Расьціце і размнажайцеся, і напаўняйце зямлю, і валодайце ёю. Хай вас баяцца і дрыжаць перад вамі ўсе зьвяры лясныя (і ўсе жывёлы), усе птушкі нябесныя і ўсё, што рухаецца на зямлі, і ўсе рыбы марскія: аддаю іх у вашыя рукі. Усё, што жыве і рухаецца, будзе вам ежаю, так, як і зялёныя расьліны – даю вам усё. Толькі нельга вам есьці мяса з крывёю жыцьця.

Я буду дапамінацца і вашай крыві, вашай душы ад усякага зьвера, буду дапамінацца і крыві чалавека ад рукі чалавека, бліжняга вашага. Хто пралье кроў людскую, таго кроў (таксама) пральлецца: бо чалавек быў створаны на вобраз Божы. Вы ж расьціце і размнажайцеся, і распаўсюджвайцеся па ўсёй зямлі, хай яна напоўніцца вамі”. (8:21–9:7)