Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Сын праведны родзіцца да жыцьця, пагоня за грахом – сьмерць.
Крывадушныя сэрцам агідныя Богу, але мілыя Яму тыя, чый шлях беззаганны.
Можна ручацца, што няправедны не застанецца непакараны, патомства ж праведных выратуецца.
Жанчына прыгожая і бязглуздая, быццам залатое кальцо ў носе сьвіньні.
Жаданьнем праведных ёсьць толькі дабро, няправедных чакае гнеў.
Адзін ёсьць шчодры і заўсёды багаты; іншы, хоць скупы, усё роўна бедны.
Дабрадзейная душа будзе мець усяго ўдосталь; хто дае піць другім, і сам будзе напоены.
Хто хавае ў сябе хлеб, таго народ праклінае; бласлаўляе тых, што прадаюць.
Хто імкнецца да дабра, знаходзіць ласку (у Бога); хто шукае зла, да яго яно і прыходзіць.
Той, хто спадзяецца на сваё багацьце, упадзе; а праведнікі, як лісьце, будуць зелянець.
Хто разбурае дом свой, атрымае ў спадчыну вецер, і дурань будзе слугою мудрага.
Плод праведніка – дрэва жыцьця; душы беззаконных перадчасна гінуць.
Калі праведніка чакае заплата на зямлі, тым больш грэшнікаў і нягоднікаў.
Хто любіць напамінаньні, любіць веду; хто ня церпіць вымовы, той дурань.
Добры атрымае ласку ў Госпада; чалавека крывадушнага Ён асудзіць.
Чалавек не ўмацуе сябе беззаконьнем; а корань праведных застанецца непарушным.
Дабрадзейная жонка – вянец мужа свайго; а бессаромная – гнільлё косьцяў яго.
Намеры праведных справядлівыя; а думкі нязбожных вераломныя.
Словы нязбожных – засада для крывапраліцьця; вусны праведных – ратунак для іх. (11:19–12:6)