Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постВусны мудрых пашыраюць навуку; але ня так сэр…

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост

Вусны мудрых пашыраюць навуку; але ня так сэрцы неразумных.
Ахвяра нязбожных агідная Госпаду, прыемныя Яму малітвы сумленных.
Шлях грэшніка агідны Госпаду, любіць Ён тых, што любяць праведнасьць.
Суровая кара чакае таго, хто зыходзіць з дарогі; памрэ той, хто ненавідзіць напамінаньні.
Бездань і апраметная адкрытыя перад Госпадам: тым больш сэрцы сыноў людзкіх.
Насьмешнік ня любіць напамінаньняў, ён не ідзе да людзей мудрых.
Радаснае сэрца весяліць твар; калі сэрца сумуе, душа ные.
Разумнае сэрца шукае мудрасьці, вусны неразумных любуюцца ў бязглуздасьці.
Усе дні дрэнныя для сумнага; шчасьлівае сэрца – вечнае застольле.
Лепш мець мала ў страху Гасподнім, чым вялікія багацьці ў неспакоі.
Лепш міска капусты з любоўю, як вол адкормлены з нянавісьцю.
Чалавек гарачы ўсчынае сварку, цярплівы суцішае закалоты.
Дарога лянівых быцццам высланая цернем; сьцежкі праведных гладкія. (15:7-19)