Апостал дня
Браты, да прышэсьця веры, мы былі замкнутыя пад вартаю закона да таго часу, як мела адкрыцца вера. Дык вось закон быў для нас павадыром да Хрыста, каб нам апраўдацца вераю; а як прыйшла вера, мы ўжо не пад кіраваньнем павадыра. Бо ўсе вы сыны Божыя па веры ў Хрыста Ісуса; усе вы, хто хрысьціўся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся! Няма ўжо юдэя, ні язычніка; няма раба, ні свабоднага; няма мужчынскага полу, ні жаночага: бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе. Калі ж вы Хрыстовыя, дык вы нашчадкі Абарагамавыя, і паводле абяцаньня спадкаемцы. (Гал. 3, 23-29)