Увесь велікодны тыдзень лічыцца адным сьвяточным днём. У гэты тыдзень няма посту, нават у пятніцу, і…

Увесь велікодны тыдзень лічыцца адным сьвяточным днём. У гэты тыдзень няма посту, нават у пятніцу, і вернікі спажываюць стравы, якія былі асьвячаныя ў царкве ў сам дзень Вялікадня.

Пасьвяцце Вялікадня трывае сорак дзён аж да сьвята Ўзьнясеньня. У нядзелі гэтага пэрыяду прыгадваюцца падзеі, якія сьведчаць аб уваскрасеньні Хрыста (нядзелі Тамаша і міраносіцаў), або дзе Ягоная боскасьць і сутнасьць Ягонага пасланства праявіліся з асаблівай сілаю (нядзелі Расслабленага, Самаранкі і Сьлепанароджанага).