х узначалілі адпаведна айцы Леў Гарошка і Чэслаў Сіповіч. Місіі адыгралі важную ролю ў захаваньні й…

х узначалілі адпаведна айцы Леў Гарошка і Чэслаў Сіповіч. Місіі адыгралі важную ролю ў захаваньні й разьвіцьці як рэлігійнага жыцьця беларусаў у дыяспары, так і ў рэалізацыі грамадзкіх, культурных і палітычных памкненьняў нашых суайчыньнікаў у паваеннай Эўропе. Чэслаў Сіповіч стаў першым на эміграцыі беларускім каталіцкім біскупам у 1960-м годзе і ўдзельнічаў у Другім Ватыканскім Саборы. Ён быў цэнтральнай фігурай беларускага жыцьця ў Брытаніі больш за 30 гадоў. Пакуль грэка-каталікі абжывалі Парыж і Лёндан, рыма-каталіцкі сьвятар Пётра Татарыновіч заснаваў у Рыме Беларускую сэкцыю Радыё Ватыкан. Такім чынам, хрысьціянская вера прапаведавалася на нашай мове ва ўсіх даступных тады формах: праз асяродкі, канферэнцыі і лекцыі, выданьне кніг і часопісаў, праз радыё.

Адсканаваную беларускую копію энцыклікі Orientales omnes можна пабачыць у электронным архіве лёнданскай беларускай бібліятэкі: https://online.skaryna.org.uk/items/show/75, а ейны тэкст на некалькіх мовах – на сайце Апостальскай Сталіцы: https://www.vatican.va/content/pius-xii/la/encyclicals/documents/hf_p-xii_enc_23121945_orientales-omnes-ecclesias.html.