да 25 гадоў. Не дачакаўшыся, аднак, свабоды, біскуп Павел Гойдыч памёр у вязьніцы 17 ліпеня 1960 году ў дзень, калі яму споўнілася 72 гады. Перад сьмерцю прыступіў да сьв. Тайны споведзі і прыняў Сьвятое Прычасьце з рук рыма-каталіцкага сьвятара Францішка Враны, які таксама быў у вязьніцы, падобна, як і шмат іншых сьвятароў у тыя цяжкія для Царквы ў Славакіі часы.
Пахаваны біскуп на могілках леапольдаўскай вязьніцы без сьвятара, пад нумарам 861. У 1968 годзе, калі Грэка-Каталіцкая Царква ў Славакіі зноў атрымала права на існаваньне, ягонае цела перазахавалі ў крыпце прэшаўскай катэдры, а з 1990 году біскуп Павел Гойдыч спачывае ў капліцы сьв. Пятра і Паўла прэшаўскай грэка-каталіцкай катэдры. Біскуп Павал Гойдыч асабліва шанаваны сярод славакаў, русінаў і венграў.