Паслухмяны загаду Хрыста: «Даследуйце Пісанні» (пар. Ян 5, 39), і: «Шукайце і знойдзеце» (Мц 7, 7), я выконваю свой абавязак, каб выпадкам не пачуць разам з габрэямі: «Вы памыляецеся, не ведаючы ні Пісання, ні сілы Божай» (Мц 22, 29). Бо калі, як кажа апостал Павел, Хрыстос з’яўляецца Божай сілай і Божай мудрасцю, то той, хто не ведае Пісання, не ведае ні сілы Божай, ні Яго любові: няведанне Пісання – гэта няведанне Хрыста.
Св. Еранім Стрыдонскі