22 Octobris: Memoria s. Ioannis Pauli II – УСХОДНІЯ КАТАЛІЦКІЯ ЦЭРКВЫ ў БАЧАННІ ЕЎРОПЫ ЯНА ПАЎЛА ІІ….

22 Octobris: Memoria s. Ioannis Pauli II – УСХОДНІЯ КАТАЛІЦКІЯ ЦЭРКВЫ ў БАЧАННІ ЕЎРОПЫ ЯНА ПАЎЛА ІІ.
З пачатку свайго пантыфікату Ян Павел II меў візію каталіцкай Царквы, якая “дыхае двума лёгкімі” ў “вялікай Еўропе ад Атлантыкі да Урала”. Гэта была душпастырская праграма, у якой славянскі Папа бачыў асаблівую ролю для ўсходніх каталіцкіх Цэркваў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Ужо ў 1978 г. Ян Павел II ініцяваў духоўны і душпастырскі са-удзел усходніх каталіцкіх Цэркваў у рэалізацыі візіі новай Еўропы. З нагоды ўспаміну розных важных гістарычных момантаў Папа адкрыў прастору для будучага актыўнага душпастырства ў новай Еўропе (Europa construenda).
Падчас сваіх апостальскіх падарожжаў Ян Павел узгадваў усходніх католікаў, якія жылі ў краінах, якія ён наведваў. Гэты метад таксама быў ужыты ў пастырскіх падарожжах супрацоўнікаў Яна Паўла ІІ.