Усхвалім вялікіх сьветачаў Царквы Пятра і Паўла, што на небасхіле веры зазьзялі ясьней за сонца і народы сьвятлом прапаведаваньня вывелі з цемры няведаньня. Першы з іх, на крыжы расьпяты, перасяліўся да неба, дзе атрымаў ад Хрыста ключы валадарства; другі быў забіты мячом і занесены да Збавіцеля, дзе атрымаў дастойную заплату. Абодва яны абвяшчалі сьмела Ізраілю, які на самога Госпада няправедна рукі ўзьняў. Дзеля гэтага малітвамі іх, Хрысьце Божа наш, праціўнікаў Царквы адхілі і веру праўдзівую ўмацуй у чалавекалюбстве Тваім.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ