2. Мадэль Абрагама для гатоўнасці да пераменаў.
Першым выпрабаваннем для Абрагама было выпрабаванне на гатоўнасць да пераменаў. Гатовы да змен чалавек лёгка пераносіць стан пераходу ад адной стадыі да наступнай, асабліва калі гаворка ідзе аб значных стадыях у жыцці чалавека, пры пераходзе з аднаго месца камфорту і стабільнасці ў іншае месца, якое яму яшчэ не адкрыта. Бог выпрабоўваў Абрагама такім чынам, калі сказаў яму пакінуць яго зямлю, сваяцтва і дом бацькі дзеля той зямлі, якую Бог пакажа яму (Быц. 12:1; Гбр. 11:8). Вядома, паслухмянасць Абрагама забяспечыла спадчыну ў запаветнай Зямлі для яго нашчадкаў (Быц. 17:5–8). Так што паслядоўнікі Хрыста павінны прымаць розныя стадыі ў сваім жыцці, калі яны жадаюць верай перайсці з месца камфорту ў тое месца, якое ім яшчэ не адкрыта, перш чым Бог зможа ўвесці іх у іх спадчыну.