7 біблейскіх мадэляў распаўсюджвання Валадарства ў цяжкія часы.4. Мадэль Выхаду і Дзеяў апосталаў дл…

7 біблейскіх мадэляў распаўсюджвання Валадарства ў цяжкія часы.

4. Мадэль Выхаду і Дзеяў апосталаў для памнажэння сярод ганенняў.

Калі дзеці Ізраіля памножыліся ў Егіпце, рэакцыяй фараона быў іх уціск. Аднак гэтая падступная схема спрацавала супраць яго самога, таму што чым больш ізраільцянаў прыгняталі, тым больш яны памнажаліся (Вых. 1:8–14).

Дзеі Апосталаў таксама ілюструюць гэты прынцып, калі Царква працягвала пашырацца і памнажацца насуперак моцнаму супраціўленню і ганенням (Дзеі 3–5, 8:1–4).

Таксама і ў наш час мы з’яўляемся сведкамі таго, як Царква распаўсюджваецца падчас ганенняў у такіх краінах, як Кітай, В’етнам, Індыя і за іх межамі. Такім чынам, пераследаваная Царква часта нараджае адданых паслядоўнікаў Хрыста, гатовых рызыкаваць сваімі жыццямі дзеля пашырэння Валадарства і распаўсюджвання Евангелля.