21 лістапада – Уводзіны ў храм Найсьвяцейшай Багародзіцы“У аснове сьвята Ўводзінаў ў сьвятыню ляжыць…

21 лістапада – Уводзіны ў храм Найсьвяцейшай Багародзіцы

“У аснове сьвята Ўводзінаў ў сьвятыню ляжыць старая традыцыя, паводле якое бацькі Найсьвяцейшае Багародзіцы, калі Ёй споўнілася тры гады, прывялі Яе ў сьвятыню ў Ерусалім, дзе Яна заставалася праз некаторы час. Гістарычная праўдзівасьць гэтай традыцыі даволі сумніўная. Царква прапануе нам гэтае сьвята як вобраз вышэйшае праўды, менавіта поўнага прысьвячаньня Богу Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ад самых раньніх год Ейнага жыцьця”.
Мітраф. пратаярэй Аляксандар Надсан