Настала пачэснае сьвята, радасны дзень: Тая, што была дзеваю перад родамі, і пасьля родаў дзеваю засталася, прыводзіцца ў сьвятыню Гасподнюю. Радуецца бацька Прадвесьніка стары Захар і весела ўсклікае: “Заступніца сумных і тых, што ў патрэбе, прыходзіць у сьвятыню, сама ўся сьвятая, каб асьвяціцца і быць жыльлём Уладара ўсіх”. Хай цешыцца прабацька Якім, хай радуецца Ганна, бо яны прывялі Богу, як трохгадовае дзіцятка, беззаганную Ўладарку. Маткі, цешцеся разам з імі, дзевы і няплодныя, сьвяткуйце, бо прадказаная Ўладарка адчыніла нам нябеснае валадарства. Дык радуйцеся, людзі, і весяліцеся.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ