ся ад сваіх ідэалаў, ад мары служыць дзеля духоўнага адраджэньня свайго народу. Ён зноў аддаецца выкладчыцкай і навуковай дзейнасьці, працуе сярод беларускай эміграцыі, служыць разам з а. Тарасевічам ва ўсходнім абрадзе для вернікаў беларускай каталіцкай парафіі візантыйскага абраду Хрыста-Збаўцы ў Чыкага. Візантыйскі абрад а. Язэп Атаназі Рэшаць прыняў разам з а. Янам Тарасевічам у 1941 г.
Памёр айцец Язэп Атаназы Рэшаць 15 лютага 1958 году ў манастыры сьв. Пракопа. На пахаваньні ягоны брат бенядыктынец сказаў, што ён быў ня толькі «чалавекам вялікае навукі, але й неспатыканае ў нашых часах крыштальнай душы і сьвятасьці».
Варта таксама адзначыць, што сястра а. Язэпа Рэшаця — Марыя была замужам за актыўным беларускім дзеячам Браніславам Туронкам — бацькам вядомага беларускага гісторыка Юрыя Туронка.
На жаль, у 6-томавай Энцыклапедыі гісторыі Беларусі асобнага артыкула пра выдатнага беларускага сьвятара-асьветніка Язэпа Рэшаця няма, ёсьць толькі ўзгадкі пра яго ў іншых артыкулах.