Тады плявалі Яму ў твар і тузалі Яго; а іншыя білі па шчоках. і казалі: скажы нам, Хрысьце, хто ўдарыў Цябе? А Пётр сядзеў звонку на дварэ. І падышла да яго адна служанка і сказала: і ты быў зь Ісусам Галілеянінам. Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ведаю, што ты кажаш. А калі ён выходзіў за браму, убачыла яго другая, і кажа тым, што былі там: і гэты быў зь Ісусам Назарэем. І зноў адрокся ён, прысягнуўшы: я ня ведаю Гэтага Чалавека. Крыху пазьней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пятру: сапраўды і ты зь іх, бо і гаворка твая выдае цябе. Тады ён пачаў прысягаць і бажыцца: я ня ведаю Гэтага Чалавека. І тут жа засьпяваў певень. І згадаў Пётр словы, сказаныя яму Ісусам: перш чым засьпявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. І выйшаўшы вонкі, плакаў горка. Калі ж настала раніца, зрабілі нараду ўсе першасьвятары і старэйшыны народу супраць Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць: і зьвязаўшы Яго, завялі і перадалі яго Понцію Пілату, намесьніку» (Мацьвея 26:40-75; 27:1-2).
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ