Чытаньне Апостала на Вялікі Чацвер«Браты, я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Га…

Чытаньне Апостала на Вялікі Чацвер

«Браты, я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: “прымеце, ежце, гэта ёсьць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне”. Гэтак сама і чару пасьля вячэры, і сказаў: “гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне”. Бо кожнага разу, як вы ясьце хлеб гэты і п’яце чару гэтую, сьмерць Гасподнюю абвяшчаеце, пакуль Ён прыйдзе. А таму, хто будзе есьці хлеб гэты альбо піць чару Гасподнюю нягожа, зьвінаваціцца супроць Цела і Крыві Гасподняй. Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек, і такім чынам хай есьць з хлеба гэтага і п’е з чары гэтай. Бо, хто есьць і п’е нягожа, той есьць і п’е асуду сабе, не разважаючы пра Цела Гасподняе. Ад таго многія з вас нядужыя і хворыя, і шмат хто памірае. Бо, калі б мы судзілі самі сябе, дык бы нас ня судзілі; а калі бываем суджаныя, дык караемся Госпадам, каб ня быць засуджанымі разам са сьветам» (1 Карынцянаў 11:23-32).